Паазерская сталіца – вечна ў сэрцы ты маім

       У кожнага чалавека на Зямлі ёсць мясціна, якая мае ўласцівасці магніта: яна прыцягвае да сябе яго думкі, яна ўзрушвае пачуцці і памкненні, яна ўзвышае настрой і падымае над будзённасцю спраў і падзей.

Паставы – адзін з прыгажэйшых гарадоў нашай Беларусі. Ён мае свой непаўторны твар, свой непаўторны лёс, свае здабыдкі. Сёлета гораду  спаўняецца 615 гадоў. З гэтай нагоды Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі ажыццяўляе праект “Паставы – мой гонар і любоў”. Чарговае мерапрыемства ў рамках праекта – літаратурная гасцёўня “Паазерская сталіца – вечна ў сэрцы ты маім”. У бібліятэку, у якасці гасцей, былі запрошаны ўдзельнікі Пастаўскага літаратурнага аб’яднання “Світанак”: Сафія Скабёлкіна, Таццяна Куцуха, Людміла Малевіч, Марына Кавалёнак. А гледачамі былі вучні 8 класа СШ №2.

 

Недарэмна Пастаўшчына лічыцца краем таленавітых літаратараў. Нашы паэткі праспявалі сапраўдны гімн гораду, услаўляючы яго гісторыю, культуру, людзей. Але разам з тым ціхім жалем прагучала тэма знікаючых вёсак. Марына Кавалёнак развесяліла ўсіх вершам пра вуліцы Пастаў, прапануючы памахаць рукой тых удзельнікаў, хто жыве на той ці іншай вуліцы.

 

Гульня “Пастаўская азбука” дала магчымасць дзецям уславіць свой горад, называючы  як мага больш эпітэтаў,  якія пачынаюцца з літар слова “ПАСТАВЫ”. Пазітыўныя, прыгожыя, актыўныя, слаўныя, самастойныя, сапраўдныя, таленавітыя, акуратныя, вясёлыя, валявыя… Такім бачыць маладое пакаленне наш горад. І ўсё гэты МЫ! У нас закладзены ўсе гэтыя станоўчыя якасці, якія трэба толькі рэалізаваць.

 

У якасці рэфлексіі дзецям былі раздадзены часткі  мазаікі з выявай нашага горада, якую трэба было ўсім разам сабраць. Менавіта гэтае дзеянне, як падкрэсліла вядучая, сімвалізуе ўклад кожнага ў развіццё нашых Пастаў. Адны стануць будаўнікамі, другія настаўнікамі, трэція паэтамі… Кожны будзе развівацца ў сваёй дзейнасці на карысць усім нам, на карысць і славу Пастаў!

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

183 про­смот­ров все­го, 19 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.