Магія радасці

     Пастаўская дзіцячая бібліятэка працягвае ажыццяўляць праект “Радасць”. Чарговае мерапрыемства ў рамках праекта —  гэта арт-прастора “Магія радасці”.

На пляцоўцы каля бібліятэкі былі размешчаны фотаработы вядомых на Пастаўшчыне фотамастакоў: Антона Чалея, Сяргея Вшыўкава, Рыты Шылей і Настассі Ксяндзовай. Усе работы аб’яднала адна тэма – радасць. Кніжная экспазіцыя вясёлых кніг і рытмічная музыка дапоўнілі фотавыставу, стварылі сапраўдную прастору радасці і пазітыўнага настрою ўсім, хто апынуўся ў гэты час каля бібліятэкі.

Акрамя таго нашы актыўныя чытачы, якія ўдзельнічаюць у праекце, раздавалі ўсім жадаючым невялікія буклецікі “Радасная кніжыца”. У гэтай кніжыцы размяшчаліся цытаты вядомых людзей пра радасць і дасціпныя выказванні літаратурных герояў.

Аб паспяховасці мерапрыемства сведчылі наведвальнікі бібліятэкі, якія выказвалі падзяку і захапленне ад наведвання арт-прасторы “Магія радасці”.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

380 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.