Пастаўская дзіцячая бібліятэка працягвае ажыццяўляць праект “Паставы – мой гонар і любоў”, прысвечаны 615-годдзю з дня першага ўпамінання Пастаў у гістарычных хроніках.
“Ці ведаеце вы Паставы? А давайце згуляем у гульню і праверым вашы веды,” – з такой прапановай супрацоўнікі звярталіся да наведвальнікаў бібліятэкі. Дзеці і іх бацькі з цікаўнасцю згаджаліся паўдзельнічаць у краязнаўчым квізе “Як ты ведаешь Паставы?” Пытанні тычыліся гісторыі, геаграфіі, культуры роднага горада. Хто не мог адразу адказаць на пытанне, карысталіся краязнаўчай літаратурай, прадстаўленай на выставе. У працэсе пошуку, дзеці не толькі больш даведаліся пра свой горад, але і папрактыкаваліся ў рабоце з справачна-бібліяграфічным апаратам.
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.