3 ліпеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — найважнейшая дата для кожнага грамадзяніна. У гэты дзень па ўсёй рэспубліцы ладзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы: мітынгі, парады і канцэрты. На галоўнай плошчы Пастаў таксама разгарнулася насычаная праграма, прысвечаная знакавай падзеі.
Пастаўская дзіцячая бібліятэка-філіял імя У. Дубоўкі далучылася да святкавання і прадставіла пазнавальную праграму “Пад мірным небам Беларусі”. Каб атрымаць заданне, удзельнікам трэба было прайсці па імправізаваных «купінах». За кожны правільны адказ удзельнікі атрымлівалі фрагмент пазла.
Пытанні міні-квэста прапаноўвалі прыгадаць дзяржаўную сімволіку, народныя святы, беларускіх пісьменнікаў і адметнасці беларускай прыроды. У гульні з азартам прымалі ўдзел не толькі дзеці, але і дарослыя. Тыя, хто вагаўся з адказам, маглі звярнуцца па падказку да кніжнай выставы.

У фінале праграмы ўдзельнікі аб’ядналі сабраныя элементы і склалі герб Рэспублікі Беларусь. Гульня атрымалася вясёлай, пазнавальнай і патрыятычнай, стаўшы яркай часткай вялікага агульнага свята.

239 просмотров всего, 3 просмотров сегодня



















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.