У Юнькаўскай сельскай бібліятэцы да Дня роднай мовы быў праведзены літаратурны конкурс “Мова – душа народа”. На мерапрыемства былі запрошаны людзі сталага ўзросту. Усе яны з’яўляюцца актыўнымі карыстальнікамі бібліятэкі.Паважаныя госці шмат чытаюць кніг, асабліва на беларускай мове.
Бібліятэкар прапанавала ўдзельнікам мерапрыемства паспытаць свае сілы ў літаратурным конкурсе “Мова – душа народа”. Жанчыны вельмі актыўна адказвалі на пытанні, дзе трэба было па радках з вершаў назваць паэта і назву, па ўрыўку з твора адказаць, як называецца твор і хто яго напісаў, па вачах на фатаграфіі назваць імя пісьменніка.
Усе ўдзельнікі вельмі хутка справіліся з заданнем. Мерапрыемства прайшло весела, пазнавальна і з азартам.

851 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.