Да Дня роднай мовы ў Парыжскай сельскай бібліятэцы прайшла віктарына “Любім і ведаем родную беларускую мову”. Наша мова адна з самых багатых, прыгожых, мілагучных, мудрых і самабытных моў.
У гульнёвай форме ўдзельнікі мерапрыемства паказалі свае веды і моўную эрудыцыю. Раздзел віктарыны “Мудрыя дарадцы” ўключаў у сябе заданні на веданне беларускіх загадак. У раздзеле “Беларускі каляндар” госці паразважалі пра беларускія святы: калі яны адзначаюцца, чаму прысвечаны і як іх святкуюць беларусы. У раздзеле “Гістарычнае. А ці ведаеце вы?” шаноўныя чытачы бібліятэкі згадалі старонкі гісторыі: значныя падзеі ў станаўленні нашай краіны. Заданні былі цікавыя і разнастайныя, а на цяжкія пытанні можна было знайсці адказ на старонках беларускіх кніг.
Мерапрыемства атрымалася рознабаковым, інфарматыўным і насычаным. Яго ўдзельнікі яшчэ раз пераканаліся, што жывуць у цудоўнай і непаўторнай, багатай на гістарычныя падзеі краіне.
800 просмотров всего, 2 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.