14 верасня ў рамках святкавання Дня бібліятэк Беларусі ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурсу кніжных кампазіцый «Праз кнігу ўбачыць краіну: BELARUS» сярод спецыялістаў публічных бібліятэк рэгіёна.
Конкурс быў арганізаваны ў рамках Года гістарычнай памяці. Для ўдзелу ў конкурсе супрацоўнікамі ўсіх бібліятэчных сістэм вобласці было прадстаўлена 100 работ. Цэнтральным элементам фотакампазіцый-буклукаў стала кніга, звязаная з Беларуссю.
Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Пастаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Іна Бандарэнка прыняла ўдзел у конкурсе і атрымала III месца за фотакампазіцыю «Крэпасць мужнасці і славы» па кнізе С. Бабронка «Ля сцен Брэсцкай крэпасці».

2,529 просмотров всего, 2 просмотров сегодня
















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.