Кніжныя далягляды

       “Кніжныя далягляды” – пад такой назвай прайшла беларускамоўная экскурсія ў Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя У. Дубоўкі для вучняў 1 класа.

Спачатку першакласнікі наведалі абанемент бібліятэкі. Тут супрацоўніца расказала, як запісацца ў бібліятэку, пазнаёміла з фондам для малодшых школьнікаў, разам з дзецьмі прачытала вядомую казку пра рэпку. А потым самі кнігі “распавялі” свае вясёлыя і сумныя гісторыі знаходжання дома ў чытачоў. Затым увесь клас перайшоў у чытальную залу бібліятэкі, дзе сустрэўся з Кнігавіком і Кікімарай. Менавіта гэтыя казачныя персанажы дасціпна і з гумарам пазнаёмілі дзяцей з правіламі карыстання бібліятэкай. У сваю чаргу бібліятэкар расказала, што ў бібліятэцы жывуць розныя кніжныя сябры: энцыклапедыі – як вялікія мудрацы, часопісы – як вясёлыя казачнікі і газеты – як хуткія пасланцы, што прыносяць свежыя навіны. А на развітанне Кнігавік падарыў вучням закладкі, якія стануць карыснымі памочнікамі ў чытанні.

Экскурсія стала важным крокам да фарміравання ў дзяцей любові да кнігі, ведаў і беларускай мовы. Школьнікі пакінулі бібліятэку з новымі ўражаннямі і жаданнем вярнуцца сюды зноў.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

2,451 про­смот­ров все­го, 5 про­смот­ров сего­дня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.