Тэматычная выстава-ілюстрацыя “І завецца Беларуссю непаўторны родны край”

 

     Тэматычная выстава-ілюстрацыя “І завецца Беларуссю непаўторны родны край” прадстаўлена ўвазе наведвальнікаў Лынтупскай гарпасялковай бібліятэкі.   У кожнага народа ёсць свае запаветныя старонкі гісторыі, якія ніколі не будуць забытыя.

Успрыманне падзей цяперашняга часу напрамую залежыць ад ведаў і ацэнкі падзей мінулага, кнігі прадстаўленыя на выставе пазнаёмяць чытачоў з гістарычным мінулым, дасягненнямі стваральнай працы нашага народа і з асноўнымі акцэнтамі ідэалогіі беларускай дзяржавы, а таксама з сучаснымі палітычнымі, сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі аспектамі жыцця Рэспублікі Беларусь. Выстава складаецца з наступных раздзелаў: «Беларусь – краіна міру і стваральнай працы», «Сімвалы міру – сімвалы Беларусі», «Беларусь этнаграфічная», «Беларусь  шматканфесійная», «Беларусь запаведная», «Беларусь спартыўная», «Беларусь літаратурная».

 Адметнай рысай выставы з’яўляецца жанравая рознабаковасць: тут прадстаўлены энцыклапедычныя даведнікі, грамадска-палітычныя і навукова-папулярныя выданні, на працягу года раздзелы будуць папаўняцца новымі матэрыяламі.

Выстава будзе цікавая шырокаму колу чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі.

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

858 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.