З нагоды 105-гадовага юбілею народных пісьменнікаў, класікаў беларускай літаратуры Івана Шамякіна і Івана Мележа на абанеменце Варапаеўскай гарпасялковай бібліятэкі аформлена выстава-прысвячэнне “Вялікія майстры слова”.
Івана Мележа і Івана Шамякіна звязваюць не толькі літаратура і агульны год нараджэння. Абодва нарадзіліся на Палессі і яшчэ пры жыцці сталі класікамі. Абодва – народныя пісьменнікі Беларусі. Іван Мележ пакінуў нам легендарную “Палескую хроніку” з яе раманамі “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань”, а творы Івана Шамякіна “Сэрца на далоні”, “Глыбокая плынь”, “Трывожнае шчасце”, “Вазьму твой боль” заўсёды адгукаюцца ў сэрцах чытачоў. Мэта выставы – нагадаць карыстальнікам бібліятэкі аб творчасці вялікіх мастакоў беларускага слова, падтрымаць цікавасць наведвальнікаў да літаратурнай спадчыны славутых класікаў.
Выстава будзе працаваць да 15 лютага.
587 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.