Пісьменнікі — юбіляры

     У апошнія дні студзеня ў Лынтупскай гарпасялковай  бібліятэцы да ўвагі чытачоў аформлены выставы-віншаванні «Глыбокая плынь жыцця»  і  «А на зямлі яго не згасне свет»,

прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Івана Шамякіна і Івана Мележа. З нагоды юбілею хочацца нагадаць наведвальнікам пра творчасць мастакоў слова,  падтрымаць цікавасць чытачоў да літаратурнай спадчыны аўтараў.

          З цікавасцю  чытаюцца  раманы «Атланты і карыятыды», «Сэрца на далоні», пенталогія «Трывожнае шчасце», апавяданні Івана Шамякіна.  Яны, безумоўна,  сталі залатым фондам беларускай літаратуры.

          На выставе прадстаўлена менш вядомая драматургічная, публіцыстычная  і крытычная спадчына пісьменніка, а кінааповесць “Вера”,  дата напісання якой невядома і надрукавана яна толькі ў часопісе “Полымя” у 2016годзе, зацікавіць як чытачоў,  так і даследчыкаў творчасці І. Шамякіна.

          Трылогія «Палеская хроніка», раманы «Мінскі напрамак», «Подых навальніцы»   Івана Мележа вытрымалі найбольшую колькасць перавыданняў, выходзілі мільённымі тыражамі. Гэтыя творы вызначаліся маштабнасцю ахопленых падзей, шматпланава раскрылі лёс беларускага народа ХХ ст.

Ад твора да твора, ад кнігі да кнігі І. Мележ церпяліва і настойліва шукаў свой, толькі яму ўласцівы, шлях у літаратуры.

Пра пісьменнікаў можна гаварыць шмат, аднак лепш за ўсё прачытаць, або перачытаць  іх кнігі. Таксама ў наведвальнікаў ёсць магчымасць скарыстацца аўдыякнігамі Івана Шамякіна «Сэрца на далоні»  і «Трывожнае шчасце».

Запрашаем!!!

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

1,496 про­смот­ров все­го, 2 про­смот­ров сего­дня

Метки: , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий