Дзень 26 красавіка 1986 г. увайшоў у гісторыю Беларусі і ўсяго чалавецтва як адна з самых трагічных старонак ХХ стагоддзя. У памяць аб гэтай трагедыі ў Пастаўскай раённай бібліятэцы пачала дзейнічаць выстава-рэквіем “Злая зорка Чарнобыля”.
Чарнобыль — боль усёй Беларусі, і таму зусім заканамерна, што чарнобыльская трагедыя стала вядучай тэматычнай лініяй сучаснай беларускай літаратуры. Аснову выставы складаюць менавіта творы беларускіх аўтараў: С.Алексіевіч, І.Шамякіна, В.Казько, Л.Левановіча, Б. Сачанкі, Т.Бондар, Э. Скобелева, В. Карамазава і інш.
Пазнаёміўшыся з гэтымі кнігамі, чытач даведаецца пра гераізм і мужнасць ліквідатараў аварыі, пра тое, як на самой справе адбывалася эвакуацыя мірных жыхароў, як склаліся лёсы тысячных ахвяр катастрофы, што прыйшлося перажыць, з чым сутыкнуцца ў жыцці перасяленцам.

3,560 просмотров всего, 2 просмотров сегодня
















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.