Бібліятэка прапануе

   Для вашай увагі агляд прафесійнага часопіса “Бібліятэка прапануе” за 1  квартал 2020 года Бібліятэка прапануе : штомесячны папулярна-адукацыйны часопіс/ заснавальнік: Выдавецкае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Красіка-Прынт». – Мінск : Красіка-Прынт, 2020. — № 1,2,3

   Часопіс уяўляе сабой перыядычнае выданне бібліятэкараў Беларусі, аўтарамі якога выступаюць бібліятэкары. Яны дзеляцца вопытам работы, даюць практычныя рэкамендацыі ў правядзенні мерапрыемстваў у бібліятэках, аналізуюць эфектыўнасць сваёй дзейнасці.

Чырвонай ніткай праходзіць тэма малой Радзімы.

Артыкул Алейнікавай А. прапаноўвае цікавую форму работы  як краязнаўчы квіз «Краеведение: территория игры», дзе аўтар прапаноўвае сучасныя тэндэнцыі работы бібліятэкі па краязнаўству (№ 1).

Гульнёвую форму работы працягвае ў сваім артыкуле Іванова А. Квест-игра «Милая сердцу провинция». Удзельнікі павінны добра ведаць гістарычныя даты свайго горада, у выніку складзецца пошукавы выраз (№2).

Цікавы матэрыял па краязнаўству змешчаны ў № 1 пад назвай “Бясцэннае багацце чалавека – Радзіма”. Аўтар Шальпук М. упэўнена, што цікавасць да гістарычнага мінулага свайго народа закладваецца ў раннім дзіцячым  узросце. Аўтар прапаноўвае інтэрактыўную экскурсію “Месцы Ваўкавыска, якія варта наведаць”.

      Артыкул “Малая Радзіма – вялікая гісторыя”… знаёміць з чарговым пасяджэннем аматарскага аб’яднання для пажылых людзей у Пескаўскай сельскай бібліятэцы ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” . Гайдаш Г. дзеліцца вопытам работы бібліятэкі ў краязнаўчым накірунку  (№ 3).

Цікава і змястоўна падала матэрыял ў часопіс Віктарава А. “На загадкі ёсць адгадкі”, дзе аўтар знаёміць з творчасцю І.А. Карэнды . Форма работы – літаратурная гасцёўня (№2).

Да 75-годдзя з дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне часопіс змяшчае матэрыялы: Куляшова Н. Вайны жахлівай успаміны: 75-годдзю прысвячаецца (№3); Кавальчук Т. Вялікая Айчынная вайна ў кнігах Івана Навуменкі: літаратурная гадзіна да 95-годдзя з дня нараджэння пісьменніка (№2).

Часопіс змяшчае слушны матэрыял да юбілейных дат пісьменнікаў: Міхалевіч К. Падзвіжнік нацыянальнай культуры: вечар-сустрэча з Зіновіем Прыгодзічам (№ 1); Палаўко В., Палаўко І. Непаўторны і незабыўны Максім Танк: літаратурная гадзіна для вучняў 9–11 класаў (№ 2); Кісель І. Я народжаны жыць і тварыць: літ.гасцёўня з конкурснай праграмай па творчасці Авер’яна Дзеружынскага (№ 2) і г.д.

Падаюцца цікавымі матэрыялы з пастаянна дзейнічаючых рубрык “Сацыяльна-культурная дзейнасць”, “Духоўная прастора”, “Аб чым не паведаў падручнік”, “Чытаем па-беларуску”.

 “Бібліятэка прапануе” № 3 змяшчае старонкі Каляндара знамянальных і памятных дат на 1 квартал 2021 года.

“Бібліятэка прапануе” – наш прафесійны часопіс. Чытайце, аналізуйце матэрыялы, бярыце сабе на заметку. У яго публікацыях карысная інфармацыя, ёсць што ўзяць кожнаму з вас: арыгінальную назву выставы, ці новую форму работы, ці ўдалы сцэнарый,  прымяніць ў сваёй працы на рабочым месцы. Так павышаем свой прафесійны ўзровень, робім бібліятэку патрэбнай грамадству.

 

Падрыхтавала: бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу 

В.Гірвель

22.04.2020

Разделитель

Разделитель

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

6,120 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий