
Першай у рамках праекта стала выстава вышытых карцін Навумчык Глафіры Фёдараўны “Картины из радуги нитей”, якая адразу ўразіла наведвальнікаў бібліятэкі сваёй адметнай асаблівасцю.
Справа ў тым, што аўтару работ 90 год і амаль усе карціны вышыты за апошні час. Ні адзін фотаздымак не можа перадаць фарбы і фактуру вышыўкі, якія прыцягваюць і заварожваюць позірк, выклікаюць жывую цікавасць і дораць сапраўдную эстэтычную асалоду ўсім наведвальнікам бібліятэкі. Схемы для сваіх работ Глафіра Фёдараўна бярэ з часопісаў і кніг, на падбор каляровай гамы затрачваецца амаль што цэлы дзень, а вышыўка самой карціны ў сярэднім займае месяц.
Глафіра Фёдараўна нарадзілася ў в. Шыркі Пастаўскага раёна. Пасля вайны скончыла базавую школу ў Паставах, завочна – Ашмянскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Уладкавалася працаваць у калгас, дзе і адпрацавала галоўным бухгалтарам да выхаду на заслужаны адпачынак. Рана аўдавеўшы, адна выхоўвала дзвюх дачок. Пастаянна працавала, шмат чытала, падарожнічала. Вышываць навучылася ў маладосці, але высокай ступені майстэрства дасягнула ў 75-гадовым узросце, пераехаўшы да дачкі Ірыны ў Варапаева. Захапленне паступова стала неад’емнай часткай яе жыцця. Спачатку вязанне спіцамі і кручком, потым вышыўка крыжыкам. Тэматыка работ Глафіры Федараўны разнастайная: пейзажы, выявы птушак і жывёл, кветкавыя і фруктовыя кампазіцыі і інш. Ёсць у калекцыі майстрыхі вышыўкі па матывах карцін Васіля Паленава “Маскоўскі дворык” і Клода Манэ “Шпацыр па скалах Пурвілю”. Кожная карціна здзіўляе сваёй глыбінёй, аб’ёмам, тонкімі пералівамі святла і колеру. Выстава будзе дзейнічаць да канца сакавіка.
У лютым у Глафіры Фёдараўны дзень нараджэння. Ад усяго сэрца віншуем з дзевяноста першым днём нараджэння!
Так хочацца здароўя пажадаць
І дабрабыту, шчасця і спакою.
І словы ўдзячнасці сказаць,
Нягоды ўсе змахнуць рукою.
Хай кожны дзень нясе дабро,
І сонца дорыць свой праменьчык,
Душу хай саграе любоў,
А ў вачах гарыць агеньчык!
2,140 просмотров всего, 4 просмотров сегодня

























































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.