Са старажытных часоў культурнае жыццё беларусаў цесна звязана са святамі каляндарнага года, якія маюць сваю атрыбутыку, звычаі, характэрныя прыкметы і павер’і.
30 студзеня вучні 4 класа Варапаеўскай сярэдняй школы мелі магчымасць пазнаёміцца з імі бліжэй, калі прынялі ўдзел у шанс-віктарыне, якую падрыхтавалі для іх бібліятэкары Варапаеўскай гарпасялковай бібліятэкі па кнізе “Народны каляндар школьніка”. Асаблівая ўвага была засяроджана на такіх зімовых святах, як Каляды, Грамніцы і Масленіца. Пытанні віктарыны складалася з трох блокаў, кожны з якіх адказваў за пэўнае свята. Што любіць Каляда і калі распачынаецца Куцця? Адкуль пайшла назва “Стрэчанне” і якія стравы можна прыгатаваць на Грамніцы? Якое свята можа быць напрыканцы зімы і чаму спальваюць пудзіла? На гэтыя і шмат іншых пытанняў прапанавалася адказаць хлопчыкам і дзяўчынкам. Мерапрыемства атрымалася пазнавальным, цікавым і дынамічным. Дзеці пераканаліся, што нашы беларускія святы каларытныя, поўныя загадак і народнай мудрасці.
“Што за свята:
Гасцей поўная хата,
На падлозе ляжыць,
Плача, што не можа жыць,
А як атрымлівае прысмакаў мех,
Падскоквае пад песню й смех?
(Каляды)”
1,023 просмотров всего, 2 просмотров сегодня



















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.