3 снежня ў Варапаеўскай гарпасялковай бібліятэцы для вучняў 5 класа прайшла гадзіна фальклору “Урокі мудрасці жыццёвай далі нам у спадчыну бацькі”, прымеркаваная да Году гістарычнай памяці.
Разам з бібліятэкарамі дзеці адправіліся ў цікавае падарожжа па сцяжынках беларускага фальклору: “З мінулага ў сучаснасць”, “Старажытная”, “Скарбонка народнай мудрасці”. На шляху іх чакала мноства розных конкурсаў – “З глыбіні вякоў”, “Народныя святы і абрады”, “Замарочкі са старой бочкі”, “Народны этыкет”, “Прыказкі і прымаўкі”, “Лепшы гаварун скарагаворак” і інш. Вучні з задавальненнем адгадвалі загадкі з “куфэрка”, называлі прадметы даўніны з выставы міні-музея “Экспанаты з свірана”, гулялі ў беларускія гульні, частаваліся нацыянальным блюдам беларускай кухні – хрушчамі. Не засталася без увагі ўдзельнікаў мерапрыемства кніжная выстава-інсталяцыя “Жывая сувязь часоў”.
602 просмотров всего, 2 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.