Гістарычнае знаёмства “Жанчыны ў гісторыі: вялікія, знакамітыя, цудоўныя”

Цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных Году гістарычнай памяці ў Варапаеўскай гарпасялковай бібліятэцы, 21 мая прадоўжыла гістарычнае знаёмства “Жанчыны ў гісторыі: вялікія, знакамітыя, цудоўныя”.

Да ўдзелу ў ім былі запрошаны вучні і класны кіраўнік 7 класа Варапаеўскай сярэдняй школы.

        Мэта сустрэчы – знаёмства дзяцей з сузор’ем знакамітых жанчын Беларусі розных стагоддзяў. Бібліятэкар з дапамогай кніжнай выставы “Жанчыны ў гісторыі Беларусі” звярнула  ўвагу вучняў на тое, што на працягу шматвяковай гісторыі многія жанчыны ўнеслі вялікі ўклад у гісторыка-культурную спадчыну Беларусі, але у кожнай з іх было сваё жыцце. Часы, калі яны жылі, іх погляды, характары, паводзіны былі непадобныя паміж сабой. Праслухаўшы гістарычныя звесткі аб славутых жанчынах-правіцельніцах, палітыках, ваяўніцах, дзеячах навукі, асветніцах, літаратарах,  музыкантах,  мастачках,  актрысах, удзельнікам была прапанавана віктарына на замацаванне атрыманых ведаў.

 

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

1,076 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.