У Парыжскай сельскай бібліятэцы адбылася гутарка “Вайна і народ Беларусі”. Мерапрыемства было прысвечана народнаму пісьменніку Беларусі Івану Чыгрынаву з прычыны яго 90-годдзя з дня нараджэння.
Вучняў Навадруцкай школы пазнаёмілі з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, асноўнай тэмай твораў якога з’яўляюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
Іван Чыгрынаў вядомы як яркі, праўдзівы празаік, дакументаліст, драматург і сцэнарыст. “Гістарычная праўда важней натхнёнай выдумкі” – так аргументаваў ён свой шлях ў літаратуры. І ў яго кнігах жыве гэта праўда. А для нашага падрастаючага пакалення карысна ведаць гісторыю і праўду жыцця, каб быць вартым грамадзянінам сваёй краіны.

418 просмотров всего, 1 просмотров сегодня


















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.