21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. За гісторыю свайго існавання чалавецтва згубіла ўжо не адну мову. Калі мовай не карыстацца, яна становіцца мёртвай.
І каб гэтага не адбылося з нашай, беларускай мовай, трэба на ёй размаўляць, трэба каб яна штодня гучала сярод нас. Менавіта з гэтай нагодай у Гуцкай сельскай бібліятэцы зараз праходзіць акцыя “Беларускі куфэрак”.
Наведвальнікам бібліятэкі, яе чытачам прапануецца назваць прадметы, якія знаходзяцца ў куфэрку на беларускай мове. (Удзельнік выбірае нумар на паперцы, знаходзіць пад гэтым нумарам прадмет і называе яго). Таксама да ўвагі гасцей бібліятэкі прадстаўлены беларускамоўныя загадкі. Чытачы з задавальненнем прымаюць удзел у акцыі і паказваюць добрыя веды роднай мовы. Капялюш, аловак, прас і збан былі названы адразу, але некаторыя прадметы выклікалі цяжкасці, напрыклад, гарбата, пэндзлік і валошка. Нягледзячы на гэта ўдзельнікі акцыі пакідаюць бібліятэку з добрым настроем і спадзяюцца на тое, што не запамятаваюць і будуць нават ужываць у сваёй размове гэтыя “новыя” словы.
645 просмотров всего, 3 просмотров сегодня





















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.