А ў нас сёння Масленка

Наша Масленіца гадавая,

                                                                        Яна госцейка дарагая,

Яна пешаю к нам не ходзіць-

                                                                                  Усё на коніках раз’язджае…

    Якое свята можа быць напрыканцы зімы? Вядома ж – Масленіца. Гэта вясёлае развітанне з зімой, напоўненае народнымі традыцыямі, песнямі, гульнямі і пачастункамі.

      А самае галоўнае  –  выдатная магчымасць пазнаёміць дзяцей і дарослых з багатай спадчынай беларускага народа. Менавіта такую задачу ставілі арганізатары цыкла мерапрыемстваў “Святкуем па-беларуску”, які праходзіць на Пастаўшчыне. Да гэтай падзеі далучылася і Пастаўская дзіцячая бібліятэка-філіял імя У. Дубоўкі. Прастора смаку “А ў нас сёння Масленка” – так называлася акцыя, прысвечаная Масленіцы.

 

Наведвальнікаў сустракала вясёлае сонейка — сімвал цяпла і адраджэння прыроды. Да яго праменьчыкаў былі прымацаваны цікавыя загадкі, якія з задавальненнем адгадвалі і дзеці, і дарослыя. Гэта стварала радасную і святочную атмасферу.

Бібліятэкар прыгадала чытачам пра гісторыю, традыцыі і абрады Масленіцы: пра тое, як у даўніну людзі ладзілі гулянні, спявалі песні, вадзілі карагоды і частаваліся блінамі — галоўным сімвалам свята, які нагадвае сонца.

 

У гэты дзень у бібліятэцы наведвальнікі таксама змаглі пачаставацца смачнымі блінамі. Дзеці і дарослыя атрымалі шмат станоўчых эмоцый, даведаліся пра народныя традыцыі і з радасцю далучыліся да іх.

 

 

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

457 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.