Кнігі-юбіляры. Васіль Быкаў «Знак бяды»

      40 год спаўняецца аповесці Васіля Быкава “Знак бяды”. Алесь Адамовіч назваў аповесць, напісаную ў 1982 годзе, самай антываеннай з усіх быкаўскіх твораў, бо тут вайна выкрываецца вачыма тых, каму яна заўсёды здавалася дзікай і бесчалавечнай. Аповесць “Знак бяды” была адзначана ў 1986 годзе Ленінскай прэміяй.

“Знак бяды” не толькі самы антываенны, але і самы нацыянальны твор В. Быкава. Галоўныя героі твора Пятрок і Сцепаніда – носьбіты векавой народнай (сам Быкаў падкрэсліваў: хрысціянскай) маралі і мудрасці, увасабленне самых лепшых высакародных чалавечых і нацыянальных якасцей.

Аповесць “Знак бяды” – твор сімвалічны, гэта помнік героям і ахвярам, гэта запавет не паўтараць памылак мінулага. Галоўны сімвал – палаючая хата – помнік чалавечаму духу, унутранай свабодзе, якую нікому адняць не пад сілу. Праз вобразы галоўных герояў пісьменнік паказаў, як, нягледзячы ні на што, простыя людзі, звычайныя сяляне ў ваенныя гады не страчвалі сваёй чалавечай годнасці, сумлення, не станавіліся здраднікамі, не шкадавалі для Раздімы свайго жыцця.

“…Так жа нельга! Нельга, каб свае – сваіх!” В. Быкаў

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

2,034 про­смот­ров все­го, 2 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.