Кніжная выстава “Жанчыны – крыніца ўсёй прыгажосці”

       У рамках літаратурна-музычнага вечара “Жанчына, у сэрцы якой жыве Беларусь”, які адбыўся ў Лукашоўскім сельскім клубе, бібліятэкар Навасёлкаўскай сельскай бібліятэкі падрыхтавала кніжную выставу “Жанчыны – крыніца ўсёй прыгажосці”.

2026 год у Беларусі абвешчаны Годам беларускай жанчыны. Гэта знак глыбокай павагі да тых, хто на працягу стагоддзяў захоўвае духоўныя традыцыі, натхняе на подзвігі і штодзеннай працай стварае будучыню нашай краіны. Выставу адкрываюць кнігі, прысвечаныя легендарным жанчынам беларускай гісторыі. Сярод іх – Еўфрасіння Полацкая, нябесная заступніца зямлі беларускай і драматычны лёс княжны Рагнеды. Таксама кнігі, прысвечаныя жанчынам, якія ўнеслі неацэнны ўклад у вызваленне Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

Наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з літаратурай пра легендарную медыцынскую сястру З. Тусналобаву-Марчанка і пра мужную падпольшчыцу В. Харужую, чые імёны сталі сімвалам непахіснасці. Таксама на выставе былі прадстаўлены кнігі пра славутых алімпійскіх чэмпіёнак, якія далёка за межамі праславілі нашу краіну.

 

Асаблівае месца займае кніга пра лёс беларускай жанчыны касманаўта Мырыны Васілеўскай. На выставе таксама размешчаны кнігі  беларускай пісьменніцы Цёткі і сучасных пісьменніц, такіх як Л. Арабей, Н. Захарэвіч, Т. Краснова-Гусачэнка, Н. Батракова, Ю. Зарэцкай і іншых, чыя творчасць сцвярджае, што жанчына невычэрпная крыніца прыгажосці і духоўнасці.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

541 про­смот­ров все­го, 2 про­смот­ров сего­дня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.