Сумесныя чытанні “Героям прысвячаецца”

    Бібліятэкар Парыжскай сельскай бібліятэкі сумесна з вучнямі Навадруцкай базавай школы арганізавала і правяла сумесныя чытанні “Героям прысвячаецца”.

Дадзеная сустрэча была прысвечана ўсім, хто перажыў ваеннае ліхалецце і выжыў. Вялікая Айчынная вайна стала цяжкім выпрабаваннем для ўсяго беларускага народа. Адны змагаліся на полі боя, другія ў партызанскіх атрадах. Жанчынам, старыкам і дзецям трэба было прайсці цяжкі шлях акупацыі і генацыду. Пра ўсё гэта мы разам чыталі. Гэта былі ўспаміны людзей, якія змагаліся за перамогу.

 

Для нашага падрастаючага пакалення карысна ведаць гісторыю і праўду жыцця, каб быць вартым грамадзянінам сваёй краіны.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

597 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.