15 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень бібліятэк. З нагоды гэтага дня ў Парыжскай сельскай бібліятэцы прайшла экскурсія-знаёмства “Ёсць храм у кніг – БІБЛІЯТЭКА” для нашых будучых чытачоў.
Гэта самыя маленькія наведвальнікі, якія яшчэ ходзяць у дзіцячы сад. Бібліятэкар пазнаёміла іх з бібліятэкай.
Паказала, дзе жывуць кнігі. Прачытала дзецям казкі і адказала на ўсе іх пытанні. Размова з малышамі атрымалася цікавая і карысная для ўсіх, бо яны наша будучае, а любоў і пашану да кнігі трэба прывіваць з маленства.
472 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.