Аркадзь Нафрановіч — пастаўскі пісьменнік

     Аркадзь Іосіфавіч Нафрановіч — настаўнік, пісьменнік, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча. Нарадзіўся 26. 04. 1936 г. у в. Юшкавічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Былы  непаўналетні вязень фашызму. Скончыў Лепельскае педагагічнае вучылішча (1956 г.). служыў у Чырвонай Арміі. Скончыў геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1968 г.). працаваў настаўнікам у сельскіх школах.

 

Аўтар кніг паэзіі “Мядзельскі мерыдыян” (1995 г.), “Мелодыі роднага краю” (1995 г.), “Святло Нарачы” (1998 г.), “У пошуках ісціны” (2005 г.), “Горад музыкі і сонца” (2009 г.), “Выбранае” (2011 г.).

 

У аўтабіяграфічнай аповесці “Мая адысея” (2001 г.) А. І. Нафрановіч распавядае пра нялёгкае ваеннае дзяцінства, нягодах, якія давялося зведаць, калі ён трапіў у прымусовае выгнанне ў Германію.

Жыў у в. Камаі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Памёр  15.03.2015. года.

____________***____________

Беларусь мая – святло рамонкаў,

Жытніх каласоў адвечны звон.

 Я табе, найродная старонка,

 Самы нізкі аддаю паклон.

__________________________

ПАСТАВЫ — ужо шэсцъ вякоў

Гучыць гэта слова над светам.

У ім iлюдская любоў,

I ўзрушаны голас паэтаў,

I водгук далёкіх падзей,

I радасцъ набыткаў, iслава…

Да сонца — вышэй iвышэй! —

Iмкнуць вечна нашы ПАСТАВЫ.

Аркадзь Нафрановіч.

______________________

ПЕРОМ БЛАГОДАРНОСТИ И ДОЛГА…

А. Нафранович В. Лапушинский

О людях с кем шел по жизни

(двухтомник, книга в фондах Потавской библиотеки)

______________________

КАЛІ ЦЯБЕ ПАКРЫЎДЗІЦЬ ХТОСЬЦІ

Калі цябе пакрыўдзіць хтосьці

3 тваіх суседзяў ці радні,

Ты не давай свабоды злосці

І іх ніколі не кляні.

Лепш ім у вочы загляні

І днём,і ўночы пры агні —

І ты ў люстэрках душ спагадных

Убачыш мора дабрыні.

 

Калі ж пакрыўджаны каханай

Ці сябрам самым дарагім.

І хоць на сэрцы тваім рана,

Даруй велікадушна ім.

Яны ж, канешне, незнарок…

Зрабі насустрач першы крок —

І тут жа пацячэ між вамі

Гамонкі светлы ручаёк.

 

А раптам крыўда на Айчыну —

Ты не віні яе ні ў чым.

Шукай бяды такой прычыну

Заўсёды у сабе самім.

Перад ажзінай, дарагой

Крыштальна чыстым будзь душой.

І не парві ніводнай з ніцяў,

Якімі звязаны ты з ёй.

Аркадзь Нафрановіч.

_________________________

НА ЗАРЫ МАЙГО ЖЫЦЦЯ

замалёўкі

     Моладзь ладзіць закладную вечарыну. Хлопцы рыхтуюць гарэлку,дзяўчаты — закусь. Але перш за ўсё напытваецца хата, дзе можна патанцаваць. Затым дамаўляюцца з музыкантамі, якіх у нас заўсёды было багата. З Калінаўкі, што на Мядзельшчыне, запрашаўся скрыпач — нашы яму былі не раўня. Мала хто ведаў яго прозвішча і імя. Быў проста Калінаўскім: прыехаў Калі-наўскі, паехалі за Калінаўскім…

Ах, як ён іграў! Яго скрыпка чуйна адклікалася на кожны, самы няўлоўны для чужога вока дотык ягоных пальцаў. То яна плакала, няўцешным сумам поўнячы сэрцы, то пачынала рассыпацца радасна-светлымі гукамі. Калі Калінаўскі, заплюшчыўшы вочы, плаўна паводзіў плячыма з боку ў бок, скрыпка, здавалася, пачынала вольна плаваць ля акна, у якое зазіраў малады месяц, куды і зоркі скіроўвалі свае зыркія ліхтарыкі. У нейкі момант скрыпка прыціхае, гукі, як салодкія мары, лунаюць над танцорамі. Потым яна ўзрываецца ўсхваляванымі акордамі. Скрыпка не сваволіць, яна прыслухоўваецца да гармоніка, упрыгожвае мелодыю, якую той выводзіць сваімі галасамі і басамі.

— Польку,музыканты! — кідае смялейшы з танцораў.

— Польку, польку! — нясецца з усіх бакоў.

— Давай нашу, родненькую! — просіць пажылы халасцяк.

Гарманіст рэзка сціскае мяхі, збіраецца з сіламі для адказнай работы. Маўчыць хвіліну, другую, пасля рве іх з сілаю і кідае ў душы людзей цэлы каскад срабрыстых гукаў. Пальцы бегаюць па гузіках самі сабою — яны ведаюць, што робяць.Гарманіст то прыкладзе вуха да гармоніка, то задуменнымі вачыма водзіць па столі, то, выцягнуўшы шыю, глядзіць убок, у нейкую, толькі яму бачную, далячынь, падміргвае дзяўчатам, перакідваецца словамі са скрыпачом.

Пары, кружачыся, дружна ідуць па крузе. Набліжаючыся да музыкантаў, хлопцы пачынаюць па-заліхвацку прытопваць. Падкоўкі на абцасы, знарок не да канца замацаваныя цвікамі, пазвоньваюць. Гэты звон паддае азарту і танцорам, і музыкантам. Кожны стараецца не менш, чым на малацьбе: твары расчырванелыя, вочы гараць агнём, сэрцы ледзь не выскокваюць з грудзей.

Старэйшыя таксама тут — стаяць, глядзяць на сваіх дзяцей і ўнукаў, цешацца з іх. А часам ішлі ў круг, і тады дзеці не пазнавалі сваіх бацькоў: стагнала падлога, звінелі вокны, пацела столь — кружылася, віхурыла полька.

Цяпер таксама танцуюць польку, ды гэта — не полька, а танец на манер факстрота. Сапраўдная полька — гэта полька-трасуха. Яе танцавалі даўней. Танцавалі ад душы, з усёй аддачай фізічных і душэўных сіл.

Парод весяліўся — народ ад плуга і касы, ад сярпа і даёнкі, здаровы духам і трывалы целам, прыгожы тварам і душою, далёкі ад палітыкі і блізкі да карміліцы-зямлі…

А. І. Нафрановіч

_____________________________________

     У Камаях на доме, дзе шмат гадоў пражыў А. І. Нафрановіч, урачыста адкрылі мемарыяльную дошку з яго імем, да 80 годзя з дня нараджэння.

 

 

 

 

фота Але­ны ШАПАВАЛАВАЙ

_________________________

 

Библиотека выставки

ПОЛЫМЯ
4 (978)

PDF скачать 

 

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий