У Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя У. Дубоўкі праходзіць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. На адно з мерапрыемстваў у рамках Тыдня ў бібліятэку былі запрошаны вучні 4 класа СШ № 2. Малодшым школьнікам была прапанавана скарбонка спадчыны “Хто мы такія?”
Напачатку мерапрыемства дзецям было зададзена пытанне: “Хто мы такія?” Кожны адказваў па-рознаму: адны казалі, што яны хлопцы, другія называлі сваё імя… А крыху пазней усім прыйшла адна і тая ж думка: “Мы – беларусы!”
Менавіта, хто такія беларусы і разглядалася на працягу ўсяго мерапрыемства. Быў зроблены кароткі экскурс у гісторыю краіны, пачынаючы ад першых людзей, якія жылі на нашай тэрыторыі і заканчваючы нашымі дасягненнямі ў розных галінах жыцця.
Дзецям было цікава даведацца, чаму мы называем беларускую мову роднай, нават калі мы блага размаўляем на ёй; у існаванне якіх багоў верылі нашы продкі; ці праўда, што даўней багатыя людзі на пэўны час аддавалі сваіх дзяцей у бедныя сем’і; у якіх выпадках нашы продкі цалавалі хлеб; што насілі нашы продкі і шмат іншых пазнавальных і інтрыгуючых фактаў было адкрыта падчас мерапрыемства. Акрамя таго, на працягу сустрэчы школьнікі праспявалі беларускую народную песню “Касіў Ясь канюшыну”, склалі карту Беларусі па абласцях і развучылі фальклорныя заклічкі, забаўлянкі і лічылкі.
Кожны чалавек павінен ведаць, дзе яго карані, адкуль ён родам, як жылі яго дзяды і прадзеды, як і чым сустракалі гасцей, якія мелі звычаі і традыцыі. Без мінулага няма і будучыні. І калі ўзнікне пытанне: “Хто мы такія?”, нашы дзеці змогуць з гонарам адказаць: “Мы – беларусы!”
27 просмотров всего, 27 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.