30 ліпеня 2023 года ў рамках краязнаўчага праекта ў Варапаеўскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Алены Аляксандраўны Дзевятоўскай “Лексічныя адзінкі і моўныя выразы ў казках Уладзіміра Дубоўкі як увасабленне каштоўнасна-сэнсавага багацця народнага светаадчування”.
Дзевятоўская Алена Аляксандраўна, нарадзілася ў 1983 годзе ў г.п. Варапаева. Вучылася ў Варапаеўскай сярэдняй школе. У 2000 годзе паступіла ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэі імя П.М. Машэрава на спецыяльнасць настаўнік беларускай мовы і літаратуры і сусветнай і айчыннай культуры. З 2005 года пачала свой педагагічны стаж у Ляхаўшчынскай базавай школе. З 2016 працуе ў ДУА “Навасёлкаўская сярэдняя школа імя А.А. Валодзькі”. З 2021 года на пасадзе намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце.
На выбар прафесіі значна паўплывала маці Зямчонак Марыя Альбертаўна. Такія рысы характару, як адказнасць, дысцыплінаванасць, адданасць сваёй справе, увабрала менавіта ад яе. Маці таксама педагог. Яе стаж работы – 43 гады на пасадзе загадчыка дзіцячага сада. Тое, што з’яўляецца настаўнікам, не пашкадавала ніводнага дня. Гэта прызванне. Алена Аляксандраўна вельмі любіць сваю прафесію і з вялікім задавальненнем імкнецца не толькі навучыць дзяцей, але і ўкласці ў іх душы штосьці большае, жыццёвыя ісціны, духоўныя каштоўнасці, дабрыню і міласэрнасць. Стараецца быць з сучаснай моладдзю на адной хвалі, стараецца быць цікавым педагогам, сябрам, дарадцам.
Самай страшнай заганай у чалавечым жыцці лічыць здраду. Цвёрда ўпэўнена, што ў кожнага з нас павінны быць тыя ідэалы, маральныя арыенціры, да якіх трэба імкнуцца і праз якія самаўдасканальвацца.
Алена Аляксандраўна амаль 10 год займаецца даследчай дзейнайнасцю. Усе свае работы прысвячае сваёй Радзіме, землякам, сярод якіх не толькі знакамітыя пісьменнікі, навуковыя дзеячы, але і самыя сціплыя працаўнікі, апантаныя, якія сваёй дзейнасцю пакідаюць след для Бацькаўшчыны. Лічыць, што менавіта мясцовым матэрыялам, жывымі прыкладамі можна зацікавіць сучасную моладзь. Усе свае работы ў першую чаргу прысвячае сваім вучням, настаўнікам і землякам.
Даследчыя работы ўдзельнічаюць у шматлікіх конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях, з імі знаёміцца шырокае кола навукоўцаў. Найбольш цікавыя: “Выкарыстанне кодавых вобразаў беларускага народнага светаўспрымання ў сучасным жыцці”, “Захавальнікі мінулага”, “Залатыя зярняты”, “Безыменныя героі”, “Таленты беларускай глыбінкі”, “Фатаграфіі з сямейнага альбома” і іншыя. Многія работы адзначаны дыпломамі на раённым, абласным і рэспубліканскіх узроўнях. Апошнеяе з дасягненняў – зборнік метадычных матэрыялаў па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню – дыплом І ступені на абласным этапе. Зборнік знаходзіўся на рэспубліканскай выставе перадавога педагагічнага вопыту ад Віцебскай вобласці, куды сама была запрошана Алена Аляксандраўна. У 2020 годдзе ў свет выйшла яе кніга “Лексічныя адзінкі і моўныя выразы ў казках Уладзіміра Дубоўкі як увасабленне каштоўнасна-сэнсавага багацця народнага светаадчування”.
“Талантливые люди талантливы во всём”.
362 просмотров всего, 2 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.