Встреча клуба “Современники”.

Фоторепортаж

   “Романса трепетные звуки грустят тревожно и светло…” — под таким названием в  Поставской центральной районной библиотеке состоялась очередная встреча клуба “Современники”.

 

Заседание клуба было посвящено жанру романса. В ходе мероприятия гости прослушали романсы из известных фильмов, живое их исполнение. Встреча прошла в дружной,тёплой, уютной атмосфере!

ист: https://ok.ru/postavskay/topic/69629231595640

Клуб “Сучас­нікі”

Раманса гукі трапяткія сумуюць светла ў душы

Такую назву мела першае ў гэтым годзе пасяджэнне клуба «Сучаснікі», якое прайшло 5 красавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Яго тэма была выбрана невыпадкова. За акном уладарыць вясна, якая, здаецца, заклікае ўсіх настроіцца на яе рамантычную хвалю. А што можа быць рамантычней за раманс, які на працягу многіх стагоддзяў не страчвае сваёй папулярнасці? З’явіўшыся як песенны жанр у сярэдневяковай Іспаніі, ён пакарыў амаль усе краіны і кантыненты.

— Аўтарамі раманса — невялікага верша, пакладзенага на музыку для сольнага выканання ў суправаджэнні музычнага інструмента, часцей за ўсё гітары — з’яўляюцца іспанскія спевакі-трубадуры. У ХІІІ—XIV стагоддзях яны падарожнічалі па краіне і выконвалі песні на роднай раманскай мове. Адсюль і назва «раманс», — расказвала прысутным вядучая вечара — бібліятэкар Валянціна Гірвель.

У Расію слова «раманс» прыйшло ў сярэдзіне XVIII стагоддзя з Францыі. У той час у Расійскай імперыі дзяцей арыстакратаў вучылі французскім манерам і мове, а таксама еўрапейскай музыцы. І, натуральна, вялікай папулярнасцю сталі карыстацца рамансы. Прытрымліваючыся тагачаснай моды, рускія кампазітары пачалі складаць мноства такіх «афранцужаных» музычных твораў. Яны павінны былі абу­джаць пачуццё прыгожага ў вузкага кола людзей, якія сустрэліся ў нязмушанай абстаноўцы сяброўскага сходу, у гуртку або салоне, часта — проста за святочным сталом.

Як жанр рускі раманс сфармі­раваўся ў першай палове ХІХ стагоддзя. Яго заснавальнікамі з’яўляюцца кампазітары А. Аляб’­еў, А. Варламаў, А. Гурылёў і П. Булахоў. Рамансы так палюбіў народ, што іх пісалі як вельмі вядомыя паэты — В. Жукоўскі, Я. Баратынскі, А. Пушкін, М. Лермантаў, А. Майкоў, А. Фет, Ф. Цютчаў, так і малавядомыя аўтары, якіх не злічыць. Дзясяткі дзіўных рамансаў таго часу папулярныя і сёння, хоць прайшло ўжо больш за 200 гадоў. Складаюць іх і ў нашы дні.

Ва ўдзельнікаў сустрэчы была цудоўная магчымасць пачуць рамансы на іспанскай, рускай і беларускай мовах у выкананні салістак вакальнай эстраднай студыі «Славія» Цэнтра культуры і народнай творчасці раёна Дар’і Дрозд, Вольгі Нікалаевай, Лады Аляксеевай і Дзіяны Дзяменцьевай. Яны падарылі прысутным хвіліны асалоды ад жывога гучання «Я не скажу», «Белой акации гроздья душистые», «На ты со мною Вы не говорите», «Любовь — волшебная страна» і «Агонь у ночы запалі». Многія вядомыя рамансы, у прыватнасці «Гори, гори, моя звезда», «Утро туманное», «Я встретил Вас», «На заре ты её не буди» і іншыя, прагучалі ў запісе з дэманстрацыяй на экране для праектара кадраў з кінафільмаў і відэакліпаў. Адзін з іх — «А напоследок я скажу» — выканала ўдзельніца клуба «Сучаснікі» Алена Грывусевіч.

Вядучая падрабязна расказвала гісторыю напісання і далейшы лёс кожнага музычнага твора, дапаўняючы аповед цудоўнымі вершамі пра раманс, прасачыла эвалюцыю гэтага песеннага жанру. Свае адносіны да яго выказалі вершаваным радком і вядомыя на Пастаўшчыне паэткі Марына Кавалёнак і Лідзія Стрылец. А атмасферу літаратурна-музычнага салона мінулай эпохі на працягу ўсяго вечара падтрымлівала створаная бібліятэкарамі інсталяцыя з такімі ўласцівымі яму атрыбутамі, як гітара, шаль, перавязаныя стужкай ноты, свечкі ў кандэлябры і кветкі на засцеленым карункавым абрусам стале. Дапаўняла экспазіцыю падборка літаратуры пра рускі раманс, яго аўтараў і выканаўцаў.

Пасяджэнне расцягнулася на некалькі гадзін. «Сучаснікі» не спяшаліся разыходзіцца, бавячы час за кубкам гарбаты з пячэннем, дамашнімі пірагамі і цукеркамі і з задавальненнем слухаючы вечна маладыя рамансы.

Тэкст  Алены Шапавалавай

Газета “Поставский край” : 

18.04.2019

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

3,398 про­смот­ров все­го, 2 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий