12 сакавіка 2026 года ў Доме культуры адбыўся канцэрт творчых калектываў “Спадчына пад белымі крыламі”, які падрыхтавала ДУА “Пастаўская дзіцячая школа мастацтва імя А. Тызенгаўза” у рамках “Культурнай сталіцы Беларусі — 2026”.
Не засталася ў старонцы і Пастаўская цэнтральная раённая бібліятэка, супрацоўнікі якой для ўдзельнікаў мерапрыемства падрыхтавалі інтэрактыў “Гучы, роднае слова!” і кніжную выставу “Слова кнізе беларускай”.
Інтэрактыў складаўся з трох частак. На інтэрактыўнай дошцы былі запісаны словы на беларускай мове, якія трэба было перакласці на рускую. Таксама прысутным на свяце прапаноўвалася дапісаць прапушчаныя словы ў вершах знакамітых беларускіх класікаў: Максіма Багдановіча “Па-над белым пухам вішняў”, Янкі Купалы “Спадчына”, Рыгора Барадуліна “Трэба дома бываць часцей” і Уладзіміра Дубоўкі “О Беларусь, мая шыпшына”. У прысутных карыстаўся папулярнасцю і кошык з рэчамі, якія трэба было назваць на беларускай мове: лялька, папера, завушніцы, аловак, цукерак, шпалера, кубак і іншыя.
На кніжнай выставе “Слова кнізе беларускай” былі размешчаны кнігі беларускіх пісьменнікаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Івана Шамякіна, Максіма Танка і інш. Удзельнікі свята з задавальненнем гарталі старонкі кніг, цікавіліся творамі аўтараў.
Мерапрыемства атрымалася цікавым, змястоўным і пазнавальным. Удзельнікамі інтэрактыву сталі людзі рознага ўзросту: гэта было цікава і маленькім дзецям, і падлеткам, і даросламу насельніцтву.
У гэты дзень беларуская мова гучала не толькі са сцэны, але і з вуснаў прысутных на свяце.
485 просмотров всего, 1 просмотров сегодня






















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.