Раман “Трэцяе пакаленне” – адзін з найбольш значных і дасканальных твораў Кузьмы Чорнага. Упершыню быў апублікаваны часткамі ў часопісе “Полымя рэвалюцыі” у 1935 годзе ў 2–6 нумарах. Асобнае выданне выйшла таксама ў 1935 годзе ў Дзяржаўным выдавецтве Беларусі, ЛіМ.
Раман “Трэцяе пакаленне” адзін з цыкла раманаў, у якіх аўтар імкнуўся нарысаваць ў мастацкіх вобразах гісторыю беларускага народа за часы ад знішчэння паншчыны да бяскласавага грамадства.
Галоўная тэма твора – раскрыццё складанага псіхалагічнага працэсу ператварэння чалавека-уласніка ў будаўніка новага грамадства. Пісьменнік на шырокім гістарычным фоне паказвае пераадоленне ўлады “вечнасці” – традыцый мёртвых пакаленняў, што вісяць кашмарам над свядомасцю жывых.
Кузьма Чорны валодае майстэрствам будаваць напружаны сюжэт, займальна разгортваць дзеянне, заглыбляцца ва ўнутраны свет чалавека, шчыра і пранікнёна маляваць цяжкае дзяцінства. Аўтар змог стварыць яскравыя вобразы герояў з акрэсленай сацыяльнай і непаўторнай асабістай біяграфіяй, паказаць іх жаданне дасягнуць сваёй мэты.
Пісьменнік часта выкарыстоўвае ў сваіх раманах маналог, у якім звычайна адлюстроўваюцца духоўныя вынікі доўгіх жыццёвых пошукаў герояў, пераломныя моманты іх станаўлення. У канцы рамана “Трэцяе пакаленне” К. Чорны праз маналог паказаў героя здольным змагацца за сваю і агульначалавечую будучыню.
“Трэцяе пакаленне” – гэта адна з трагічных старонак гісторыі беларускага народа, яго культуры, літаратуры.
1,269 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.