Павел Місько, беларускі пісьменнік, найбольшага поспеху дасягнуў у літаратуры для дзяцей. Дзіцячыя вобразы не аднойчы сустракаліся ў ранняй прозе пісьменніка, у яго нарысах, пазней – у раманах.
У зборніку “Калодзеж” (1970) з’явіліся яго першыя мастацкія творы для дзяцей. Трэба адзначыць, што дзіцячая літратура Паўла Місько – гэта творы менавіта для дзяцей, а не для дарослых пра дзяцей.
Прыгодніцкая аповесць “Грот афаліны” была надрукавана ў 1985 годзе ў выдавецтве “Юнацтва”. Яна напісана для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту і ўздымае шэраг важных праблем – маральна-этычных, экалагічных, светапоглядных.
Афаліны, або вялікі дэльфін, або бутэльканосы дэльфін, — від дэльфінаў, адзін з трох відаў роду афалінаў разам з індыйскай афалінай і аўстралійскай афалінай.
Падзеі адбываюцца на зямлі і пад зямлёй, на вадзе і пад вадой. Героі – не толькі людзі, але і дэльфіны. Галоўны герой аповесці дванаццацігадовы хлопчык Янг Сінг са сваім братам Раджам жыве на адным з астравоў архіпелага ў акіяне. Жыве бесклапотна, у згодзе з прыродай вострава Біргус і яго насельнікамі, але яго мір і спакой парушаюць іншаземцы, якія высяляюць жыхароў на неабжыты, мала прыгодны для існавання востраў, а іх спрадвечную радзіму займаюць пад ваенную базу. Біргусцы вымушаны прыстасоўвацца да новых умоў існавання, кантактаваць з нязванымі прышэльцамі. Астравіцяне ва ўсёй жорсткай рэальнасці спазнаюць даброты іх “цывілізацыі”, аднак па сваіх учынках і маральных якасцях яны вышэй за прадстаўнікоў нібыта больш высокаарганізаванага грамадства.
Аповесць атрымала спецыяльны дыплом на ўсесаюзным конкурсе 1989 года.
1,476 просмотров всего, 1 просмотров сегодня

















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.