“Я тут жыву!” – так называлася краязнаўчая гульня, у якую запрашалі пагуляць супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі сваіх чытачоў.
На карту Пастаўскага раёна з вызначанымі населенымі пунктамі прапаноўвалася прымацаваць аплікацыю-фота вядомага архітэктурнага ці прыроднага помніка. Каб правільна адказаць на пытанне, трэба было ведаць, менавіта які помнік размешчаны ў той ці іншай мясцовасці. У дапамогу школьнікам прадстаўлялася літаратура адпаведнага зместу. Дзеці з імпэтам шукалі гістарычныя аб’екты, вельмі былі рады, калі знаходзілі і прымацоўвалі фота-аплікацыю на карту. Некаторыя праяўлялі сваю дасведчанасаць і адразу давалі правільны адказ.
Краязнаўчая гульня “Я тут жыву!” абудзіла ў школьнікаў цікавасць да сваіх каранёў, да архітэктурных помнікаў, да гістарычных асоб, якія жылі на нашай тэрыторыі і садзейнічалі яе росквіту. У выніку дзеці захацелі асабіста наведаць тыя мясцовасці, пра якія даведаліся праз гульню.
1,236 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.