Літаратурна-музычная вечарына “Каханне – вечная вясна паэтаў”

     1 чэрвеня адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Сучаснікі”, створанага пры Пастаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Літаратурна-музычная вечарына “Каханне – вечная вясна паэтаў” была прысвечана творчасці беларускіх паэтаў-юбіляраў 2023 года.  Каханне хвалюе кожнага чалавека ў свеце, таму не дзіва, што яно займае асаблівае месца ў творчасці паэтаў. На працягу вечара гучалі пранікнёныя вершы, песні на лірычныя творы  беларускіх аўтараў. Прысутныя таксама дэкламавалі свае ўласныя вершы. Парадавалі сваёй творчасцю Марына Трушына, Марына Кавалёнак, Таццяна Куцуха, Раіса Нікіфарава. Не абыйшлося без гумару і тэатралізаванага выступлення Вольгі Лісіцкай. У душэўнай атмасферы дзве з паловай гадзіны праляцелі вельмі хутка. Упрыгожаннем вечарыны стала змястоўная экспазіцыя кніг “Каханне стварае паэтаў…”, якая прадэманстравала зборнікі паэзіі беларускіх паэтаў-юбіляраў.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

458 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.