Нацюрморт: прыгажосць штодзённасці

       Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі працягвае рэалізацыю творчага праекта “Свет вачыма мастака”. Наступнай яскравай падзеяй у межах гэтай ініцыятывы стала мастацкая выстава “Нацюрморт: прыгажосць штодзённасці”.

Экспазіцыя, напоўненая сонечным святлом і сакавітымі фарбамі, адразу прыцягнула ўвагу шматлікіх наведвальнікаў. Аднак, галоўнай адметнасцю выставы стаў яе інтэрактыўны фармат. Бібліятэкары падрыхтавалі тэматычную зону з разнастайнымі прадметамі — ад гліняных збанкоў і сухацветаў да муляжоў садавіны і мініяцюрных кніг. Тут кожнаму дзіцяці і даросламу прапануецца стаць сапраўдным творцам уласнага нацюрморта.

 

Жадаючыя праявіць фантазію і крэатыўнасць з вялікім імпэтам уключаюцца ў працэсы стварэння экспазіцый. Вынікі сваёй працы аўтары фатаграфуюць на памяць, каб пасля падзяліцца лічбавымі шэдэўрамі з бацькамі, настаўнікамі і сябрамі ў сацыяльных сетках.

 

Выстава “Нацюрморт: прыгажосць штодзённасці” стала не проста дэманстрацыяй мастацтва, а сапраўднай прасторай для натхнення, дзе кожны звычайны прадмет набыў сваё паэтычнае ўвасабленне.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

305 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.