Паэтычная імпрэза «Споведзь пяра»

        Паэтычная імпрэза «Споведзь пяра», якая   адбылася 27 чэрвеня ў Варапаеўскай гарпасялковай бібліятэцы,

сабрала ўдзельнікаў клуба паэзіі «Брыганціна» і гасцей мерапрыемства з нагоды прэзентацыі мясцовай паэткай  Ганнай  Эдуардаўнай  Шылько свайго першага зборніка вершаў «Бацькоўскі куток».

 

Ганна Эдуардаўна нарадзілася ў в. Ракітаўшчына Докшыцкага раёна. Скончыўшы Ваўкалацкую сярэднюю школу, марыла стаць геолагам, але паступіла на завочнае аддзяленне гістарычнага факультэта БДУ імя У.І. Леніна. Працавала ў калгасе, потым у Ласіцкай сярэдняй школе, выхавальніцай у Варапаеўскай школе-інтэрнаце. Вершы пачала пісаць яшчэ ў дзяцінстве, але лічыла гэты занятак несур’ёзным, таму вельмі мала іх захавалася.

 

Дэбют як паэткі адбыўся ў 1994 годдзе ў раённай газеце «Пастаўскі край». А потым яе вершы друкаваліся ў раённых, рэгіянальных і рэспубліканскіх газетах і часопісах, у зборніку «Там, дзе Мядзелка песні пяе», альманаху «Зорка Венера», у кніжачцы «З будслаўскай святыні ты ранішняй зоркай».

 

Чатыры вершы паэткі пакладзены  на музыку Ганнай Казіміраўнай Шакола, а яшчэ пад адну музыку Ганна Эдуардаўна спецыяльна напісала словы.

 

Пазнаёміўшы прысутных з жыццёвым і творчым шляхам паэткі, вядучая — бібліятэкар адзначыла: «Ніхто лепш не раскажа пра паэта, як яго вершы.У сённяшняй кіберпрасторы вельмі важна не забываць аб тым, што ў цябе ёсць душа. Трэба  поўніць яе, жывіць і падсілкоўваць мілагучным родным словам. Спатканні з вершамі на беларускай мове не толькі карысныя, але яшчэ яны даюць магчымасць пераканацца ў тым, што наша мова мае непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне і спецыфічны каларыт для перадачы самых тонкіх чалавечых пачуццяў». Дух творчасці, паэтычнага натхнення і ўзнёсласці панаваў у чытальнай зале пад час прадстаўлення Ганнай Эдуардаўнай свайго паэтычнага таленту і творчай спадчыны. З любоўю распавядала паэтка аб гісторыі напісання некаторых сваіх твораў, асаблівую ўвагу надаючы вершам пра  Беларусь, пра дзве малыя радзімы: вёску Ракітаўшчына і гарадскі пасёлак Варапаева, пра родную мову.

Падтрымаць паэтку прыйшлі родныя, былыя калегі, сябры – ўсе, хто цікавіцца творчасцю Ганны Эдуардаўны. Музычныя паўзы былі прадстаўлены прыгожымі беларускімі песнямі «Белая ластаўка», «Беларусачка», «Беларусь мая сінявокая» ў выкананні Вікторыі Корзан і Дзяніса Шымука. А «Варапаеўскі вальс» на словы Ганны Шылько, аўтар музыкі і выканаўца Ганна Шакола — спявалі ўсе прысутныя разам. Словы «вальса» кожны ўдзельнік імпрэзы атрымаў ў падарунак ад гаспадароў бібліятэкі.

Сустрэча атрымалася цёплай, шчырай і кранальнай. У канцы мерапрыемства прагучаў верш Рыгора Барадуліна «Паэзія – хвароба ўсіх вякоў» і былі выказаны пажаданні ўсім прысутным моцнага здароўя, а калі хварэць, то толькі разам на паэзію.

 

 

https://youtu.be/RYmXXBisYYA

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

1,464 про­смот­ров все­го, 3 про­смот­ров сего­дня

Метки: , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий