Раённая дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі “#Споемгимнвместе”.
Кожны сапраўдны грамадзянін павінен ведаць словы і гісторыю стварэння Гімна сваёй дзяржавы. Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі падрыхтавалі міні-выставу, а таксама інфармацыйныя буклеты, дзе змяшчалася інфармацыя пра Гімн. Для замацавання ведаў юным чытачам была прапанавана інтэрактыўная крыжаванка, якая змяшчала словы Гімна Рэспублікі Беларусь.
Кожны жадаючы меў магчымасць прадэкламаваць тэкст Гімна і адпаведна адказаць на пытанне крыжаванкі.
1,227 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.