Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі працягвае ажыццяўляць праект “Паставы – мой гонар і любоў”, прысвечаны 615-годдзю першага ўпамінання Пастаў у гістарычных хроніках.
Паставы – адзін з прыгажэйшых гарадоў нашай Беларусі. Ён натхняе паэтаў, музыкантаў, мастакоў, і нараджаюцца вершы, песні, музыка. Менавіта так адбылося з паэмай “Горад музыкі і сонца”. Гэтым творам Аркадзь Нафрановіч праспяваў гімн гораду Паставы, яго адметнай і вечнай прыгажосці.
У сваю чаргу паэма стала асновай відэароліка “Горад над Мядзелкай-ракой”, над якім працавалі супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі. Гармонія вершаў нашага земляка Аркадзя Нафрановіча натуральна спалучаецца з пейзажамі горада. А ўсё разам стварае ўрачысты, сонечны, светлы настрой.
Ад шчырага сэрца мы прапануем нашым гледачам акунуцца ў атмасферу сонца і радасці, якая так сагравае ў снежаньскія змрочныя дні.
46 просмотров всего, 46 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.