З чаго пачынаецца Радзіма? Радзіма пачынаецца з родных мясцін, з вандроўкі з сябрамі і бацькамі па сваёй зямлі. Знаёмыя краявіды, азёры і рачулкі, вёсачкі і дарогі – усё гэта блізкае і роднае нараджае ў душы светлыя пачуцці любові.
Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі рэалізуе праект “Паставы – мой гонар і любоў”, прысвечаны 615-годдзю нашага горада. У рамках гэтага праекта супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі гісторыка-экалагічны рэйд “Наш край: мінулае і сучаснасць”, на які былі запрошаны вучні 3 “Б” класса СШ №2 і іх бацькі.
Рэйд праходзіў па экалагічна-краязнаўчай сцежцы “Ваколіцы Задзеўскага возера”. Вядучая расказала пра птушак і звяроў, якія насяляюць гэту мясцовасць, нагадала цікавыя факты пра возера Задзеўскае і ваколіцы. Дзеці мелі магчымасць агледзець лінію жалезабетонных бліндажоў, якія захаваліся з часоў Першай сусветнай вайны і даведацца пра тыя трагічныя падзеі на Пастаўшчыне. Паралельна школьнікі збіралі смецце, тым самым садзейнічалі паляпшэнню экалагічнага стану гэтага раёна.
Трэба было бачыць, з якім імпэтам дзеці ачышчалі сваю зямлю ад забруджвання, слухалі аповеды пра Пастаўшчыну… Менавіта праз актыўныя дзеянні на карысць таму месцу, дзе жывеш, і нараджаецца пачуццё любові і адказнасці за сваю Радзіму.

1,591 просмотров всего, 3 просмотров сегодня


















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.