Адкуль ты, песня, родам?

   Пастаўскую дзіцячую бібліятэку імя У. Дубоўкі наведалі вучні 3‑га класа СШ №3, каб паўдзельнічаць у літаратурна-музычных хвілінках “Адкуль ты, песня, родам?”

На працягу мерапрыемства вядучая расказала аб гісторыі ўзнікнення песні, аб легендах і паданнях, звязаных з песняй і музыкай. Дзеці праслухалі ўрыўкі з музычных твораў сусветна вядомых кампазітараў і беларускія народныя мелодыі. Вучні адказалі на пытанні віктарыны і пазнаёміліся з кнігамі, якія былі прадстаўлены на выставе. Напрыканцы сустрэчы школьнікі самі праспявалі свае любімыя песні і прыйшлі да высновы, што музыка дапамагае ў жыцці пераадолець цяжкасці і нягоды, стварыць радасны, пазітыўны настрой.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

1,061 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.