21 лютага ў нашай краіне адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У сувязі з гэтым у бібліятэках Пастаўшчыны прайшло шэраг мерапрыемстваў. Спынемся больш падрабязней на некаторых з іх.
У Парыжскай сельскай бібліятэцы быў арганізаваны вусны часопіс “Ветлівыя словы беларускай мовы”. У гульнёвай форме ўдзельнікі мерапрыемства паказалі свае веды і моўную эрудыцыю. Вусны часопіс складаўся з наступных конкурсаў: “Назаві адным словам”, “Складзі прыказку”, “Пагуляем у рыфму”, “Скарагаворкі”, “Выпраў памылкі”, “Метаграмы” і шмат загадак. Правядзенне дадзенага мерапрыемства дало нам магчымасць яшчэ раз пераканацца, што мы жывём у цудоўнай і непаўторнай, багатай на гістарычныя падзеі краіне.
У Ярэўскай сельскай бібліятэцы для вучняў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту было арганізавана падарожжа па краіне мовазнаўства пад назвай “Слова роднае – вечнасці след”. Мерапрыемства ладзілася для таго, каб даць уяўленне вучням аб значэнні роднай мовы ў жыцці чалавека і далучыць да вытокаў і першаасновы нашай культуры, да скарбаў народнай мудрасці, абудзіць жаданне глыбей зазірнуць у яе таямніцы. Дзеці зрабілі падарожжа па неабсяжнай краіне Мовазнавіі, уладарка якой з’яўляецца каралева Мова. У адрозненні ад многіх казачных каралеўств, яна не хавае свае багацці ад людзей, а наадварот, шчодра дорыць іх кожнаму, хто толькі пажадае іх мець. На дадзенай сустрэчы ўдзельнікі адкрылі для сябе шмат скарбаў: песні і казкі, легенды і паданні, прыказкі і загадкі роднага краю. Дзеці з вялікім задавальненнем пагарталі старонкі кніг беларускіх аўтараў, якія былі размешчаны на кніжнай выставе пад назвай “Чарадзеі роднага слова”.
Удзельнікі мерапрыемстваў змаглі пераканацца, што беларуская мова вельмі прыгожая, мілагучная, ёмкая і самабытная.
174 просмотров всего, 3 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.