Паставы – горад майго натхнення

Пас­та­вы — ужо шэс­ць вякоў

Гучы­ць гэта сло­ва над све­там. 

У ім i люд­ская любоў,

I ўзру­ша­ны голас паэтаў…

                                                                                                           А. Нафра­но­віч

       У чэрвені на пляцоўцы каля Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі было шматлюдна. Справа ў тым, што дзіцячая бібліятэка ажыццяўляе праект “Паставы – мой гонар і любоў”, прысвечаны 615-годдзю з дня першага ўпамінання нашага горада ў гістарычных хроніках.

Летні вернісаж “Паставы – горад майго натхнення” адкрыў чарговую старонку праекта. Пастаўчане і госці горада маглі атрымаць эстэтычнае задавальненне ад сузірання карцін  вучняў мастацкай школы імя А. Ромера, прысвечаных Паставам. Удзельнікі эстраднай студыі “Славія” падрыхтавалі музычную праграму, дзе праспявалі гімн любові нашаму краю, нашаму гораду. Акрамя таго, гледачы паўдзельнічалі ў віктарыне і адказалі на пытанні пра гісторыю, архітэктуру і вядомых людзей Пастаў.

 

Летні сонечны дзянёк, цудоўныя спевы, чароўныя карціны – усё гэта разам пакінула глыбокі след у сэрцах удзельнікаў вернісажа. Калі падышоў час развітвацца, вядучая пажадала любіць, шанаваць і берагчы наш родны горад.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.