135-годдзе Купалы і Коласа

     135-годдзе Купалы і Коласа – выдатных народных паэтаў, без якіх немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру, не магло прайсці незаўважна ў Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя У. Дубоўкі.

Рыхтуючы мерапрыемства, прысвечанае нашым паэтам, арганізатары імкнуліся зрабіць яго яркім, эмацыянальным і сучасным. З гэтай мэтай былі створаны музычныя прэзентацыі на  розныя раздзелы  паэмы “Новая зямля” Я. Коласа, прачытаны ўрыўкі з яе.

Дзеянне вечарыны разгортвалася ў імправізаванай сялянскай хаце, куды былі запрошаны госці. У госці першай завітала Зося (Алена Танана), яна распавяла пра “канец свету”,  які павінен хутка адбыцца ;потым хату наведаў пан Быкоўскі (Яўген Гатоўчык), які навучаў Паўлінку (Вераніка Сіланава) навамодным танцам і спяваў  рамансы. Па ходу імпрэзы вядучыя распавядалі пра жыццё і творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа. Узварушыў гледачоў вакальны дуэт Арсенія Леўшына (клавішы) і Ірыны Трафімавай (гітара). Яны спявалі як народныя песні, так і сучасныя беларускія. Школьнікі рэагавалі на іх выступленне бурнымі апладысментамі, акрамя таго самі падпявалі вядомыя кампазіцыі . Закончылася вечарына песняй Г. Бураўкіна “Мы здалёк убачылі свабоду” ў выкананні Тамары Храпавіцкай. Яна запаліла залу сваім эмацыянальным выкананнем.

Мерапрыемства атрымалася дынамічным і насычаным, за што арганізатары атрымалі шчырыя падзякі гледачоў, вучняў школ горада.

Люд­мі­ла СЯМЕНАС, біб­ліят­экар

 дзі­ця­чай біб­ліят­экі імя У. Дубоўкі.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

4,594 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий