Гістарычны экскурс “Пад небам беларускага пісьменства”

        1 верасня Гуцкая сельская бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў школьнага ўзросту на свята. Яно было прымеркавана Дню беларускага пісьменства.

    Бібліятэкар прапанавала дзецям паўдзельнічаць у гістарычным экскурсе “Пад небам беларускага пісьменства”. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб гісторыі ўзнікнення свята, пазнаёміліся з беларускімі асветнікамі: Францыскам Скарынам і Еўфрасінняй Полацкай. Падчас экскурса бібліятэкар нагадала пра цікавыя факты і падзеі правядзення Дня беларускага пісьменства. Напрыклад: дзяцей уразіў той факт, што ў нашай краіне, у Полацку, устаноўлены памятнік літары “Ў”. Напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя прынялі ўдзел у конкурсе “Эстафета”, дзе трэба было падабраць сінонімы да беларускіх слоў.

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.