Казка ўслых “Казка родная, беларуская”

     Да Дня роднай мовы ў Юнькаўскай сельскай бібліятэцы для выхаванцаў дзіцячага сада была падрыхтавана казка ўслых “Казка родная, беларуская”.

Мерапрыемства пачалося з праслухвання казкі “Дзедава рукавічка”. Дзецям твор вельмі спадабаўся, і яны з ахвотай адказвалі на пытанні і адгадвалі загадкі пра хатніх жывёл. Сур’ёзным іспытам для маленькіх ўдзельнікаў было заданне паказаць рэчы, якія бібліятэкар называла на беларускай мове, але і з гэтым яны справіліся. Потым вылучалі, ці ведаюць дзеці наогул беларускія казкі: па ўрыўку з казкі трэба было ўгадаць яе назву, і тут дзеці справіліся на выдатна.

У канцы мерапрыемства наведвальнікі размалявалі і забралі з сабой на памяць пра сустрэчу сімвал Беларусі – кветачку васілёк.

Мерапрыемства прайшло шумна, весела і вельмі цікава.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

762 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.