Краязнаўчае лато “Загадкі з роднай хаткі”

     10 снежня вучні 1–6 класаў сярэдняй школы  былі запрошаны бібліятэкарамі Варапаеўскай гарпасялковай бібліятэкі прыняць  удзел у краязнаўчым лато  “Загадкі з роднай хаткі”.

Правядзенне дадзенага мерапрыемства садзейнічае выхаванню ў юных чытачоў пазнавальнага інтарэсу да традыцый беларускага народа, паважлівага стаўлення да культурна-гістарычнай спадчыны, пачуцця павагі да роднай мовы.  Даць правільны адказ на загадку не заўсёды лёгка, бо загадка – гэта іншасказальнае апісанне прадмета ці з’явы, якія трэба адгадаць. Замыславатае пытанне ў кароткай форме не проста называе, а вылучае самыя характэрныя рысы, паводле якіх і трэба адгадаць прадмет альбо з’яву.  З прыгожага куфэрачка дзеці даставалі бочачкі з нумарамі ад аднаго да сямідзесяці. Пад кожным нумарам былі зашыфраваны  загадкі на тэмы: “Мой край”, “З крыніц адвечных”, “З часоў мінулых”, “З вясёлай хаткі”. У дапамогу дзецям была прапанавана кніжная выстава “Беларуская скарбонка  загадак”. Веды і знаходлівасць дапамаглі дзецям справіцца з усімі заданнямі. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

733 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.