З 14 па 21 кастрычніка ў Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы праходзіў бацькоўскі тыдзень, прымеркаваны да Дня маці і да Дня бацькі.
Супрацоўнікамі бібліятэкі быў падрыхтаваны шэраг мерапрыемстваў.
Так, на абанеменце чытачам прапаноўвалі паўдзельнічаць у квілце “Словы добрыя родным самым”, падчас якога дзеці пісалі ласкавыя і пяшчотныя словы сваім бацькам. Пазнавальна і карысна прайшоў майстар-клас “Падарунак для мамы”. Пад кіраўніцтвам бібліятэкара дзяўчаты выраблялі сувеніры ў выглядзе сардэчак для сваіх любімых мам. Безумоўна, на працягу гэтага тыдня бібліятэкары стараліся зацікавіць сваіх чатачоў літаратурай, прысвечанай тату і маме. А ў чытальнай зале была аформлена кніжная вітрына “Вялікае святое слова — МАЦІ”.
Бацькоўскі тыдзень засяродзіў увагу нашых чытачоў на самых родных людзях і падштурхнуў дзяцей зрабіць для іх штосьці прыемнае.
1,744 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.