3 снежня ў нашай краіне адзначаецца Дзень інвалідаў. У сувязі з гэтым у Парыжскай сельскай бібліятэцы была арганізавана дабрачынная акцыя “Я прыду табе на дапамогу”.
Чалавеку вельмі цяжка знаходзіцца ў абмежаванасці сваіх дзеянняў і руху. Але людзі, якія маюць асаблівасці здароўя, знаходзяць сілы быць пазітыўнымі, усміхаюцца. Вельмі важна, каб яны не адчувалі сябе адзінокімі і пакінутымі. Бібліятэкар наведвае сваіх чытачоў дома. Прыносіць ім новыя кнігі і перыёдыку, а ў якасці падарункаў часопісы з крыжаванкамі. Падчас сустрэчы распавядаюцца цікавыя навіны свету і вёскі. Людзі любяць пажартаваць і цікава правесці час. Таксама бібліятэкар наведвае Парыжскую бальніцу сястрынскага абслугоўвання. Гэтыя сустрэчы даюць шмат добрых уражанняў і станоўчых эмоцый.
32 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.