Кнігі Івана Шамякіна “Крыніцы”, “Трывожнае шчасце”, “Сэрца на далоні”, “Снежныя зімы”, “Петраград-Брэст” і многія іншыя раскрываюць лёс беларускага народа 20 стагоддзя.
30 студзеня пісьменніку споўнілася б 100 гадоў. Да гэтай нагоды ў Юнькаўскай сельскай бібліятэцы была аформлена кнігавыстава “Чалавек вялікай душы і таленту” і праведзены агляд творчасці пісьменніка. Прысутныя пазнаёміліся з яго біяграфіяй, творамі, выказалі свае ўражанні аб прачытаным, а таксама атрымалі магчымасць ўзяць з сабой кнігі, якія ім спадабаліся. Сустрэча атрымалася пазнавальнай і пакінула станоўчыя эмоцыі ў душы чытачоў бібліятэкі. Кнігавыстава будзе дзейнічаць да канца студзеня.
У Камайскай сельскай бібліятэцы да юбілею І. Шамякіна з 23 студзеня пачала дзейнічаць кніжная выстава “Натхненне і майстэрства”.
Вынікі 60-гадовай творчай працы беларускага класіка – 130 кніг, агульны тыраж якіх склаў звыш 25 мільёнаў экзэмпляраў. Некаторыя творы пісьменніка экранізаваны. Вядомасць Івану Шамякіну прынёс першы раман “Глыбокая плынь”. Гэта кніга і шмат іншых дэманструюцца на выставе і кожны жадаючы можа ўзяць іх і пачытаць.
Юбілею І. Шамякіна прысвечана кніжная паліца “Жыццё навучае. Але жыццё можна і правучыць…”, якая з 25 студзеня аформлена ў Старадворскай сельскай бібліятэцы. Увазе чытачоў прадстаўлены творы пісьменніка: “Сэрца на далоні”, “Злая зорка”, “Крыніцы”, “Шлюбная ноч”, “Ах, Міхаліна, Міхаліна” і іншыя. Таксама чытачы могуць пазнаёміцца і з крытычнымі матэрыяламі аб жыццёвым і творчым шляху І. Шамякіна, і з вершамі паэта Міхася Калачынскага, прысвечанымі класіку.
⇒ Шамякин
2,245 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.