З мінулага кніг

       Традыцыйна ў першую нядзелю верасня ў Беларусі адзначаецца свята ‑Дзень беларускага пісьменства. У гэтым годзе рэспубліканскае свята прыняў горад Івацэвічы ў Брэсцкай вобласці. Менавіта там адбылося ўшанаванне пераможцаў нацыянальнай літаратурнай прэміі. У намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” пераможцам стаў Уладзімір Мазго з кнігай “Загадка – розуму зарадка”.

Гэтую і шмат іншых кніг беларускіх пісьменнікаў прапануюць сваім юным чытачам дзіцячыя бібліятэкі нашай краіны.

Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі таксама не засталася ў баку ад урачыстасцяў, прысвечаных беларускаму кнігадруку. СШ № 3 запрасіла нашага супрацоўніка правесці гістарычную відэа-вандроўку “З мінулага кніг”. У актавай зале школы сабраліся вучні 5–8 класаў. На працягу мерапрыемства вучні прасачылі гісторыю станаўлення і развіцця кнігадрукавання,  пачынаючы з малюнкаў на камянях і заканчваючы сучаснай электроннай кнігай. Акрамя таго, дзецям прадставілася магчымасць паўдзельнічаць у шматлікіх конкурсах. Школьнікі збіралі “разбітую” кнігу; адгадвалі літаратурных герояў; называлі гістарычных асоб, якія паспрыялі развіццю кнігадрука; складалі словы і г. д.

Напрыканцы мерапрыемства дзяўчынкі выканалі танец са стужкамі, што ўнесла мажорную нотку і настроіла на пазітыў. Свята атрымалася дынамічным, насычаным і вясёлым.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.