Вечарына “І слова гучыць, і мова жыве”

       У свеце ёсць шмат цудоўных моў, але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна – родная. 21 лютага, у дзень Міжнароднага  дня роднай мовы, супрацоўнікі Пастаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавалі вечарыну “І слова гучыць, і мова жыве”.

Яна сабрала прыхільнікаў матчынай мовы. Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў і пісьменнікаў-землякоў. Кожны з прысутных прачытаў верш нашых мясцовых паэтаў, пагартаў старонкі кніг, якія былі размешчаны на кніжнай выставе. Сустрэча атрымалася цікавай, душэўнай і змястоўнай.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

146 про­смот­ров все­го, 2 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.